Производство и продажа 
декоративного камня
и облицовочного кирпича
+375 29 144 66 44
+375 29 877 40 88
+375 17 282 82 20
Заказать звонок
x
0
ГлавнаяПубликацииДекоративный камень на балконе. История нашего покупателя.

Декоративный камень на балконе. История нашего покупателя.

10.12.2014

– Цёплы плед, некалькі свечак і кубак араматнай гарбаты ўвечары – вось і ўсё, што трэба, каб адчуць сябе дома і адключыцца ад тлуму вялікага горада. Па кальцавой імкліва праносяцца машыны, у спальным мікрараёне, нібы ў мурашніку, кіпіць жыццё, а на маім балконе спакойна і ўтульна, нібы за горадам.

Декоративный камень на балконе. Коллекция «Кирпич античный».
На фотографии декоративный камень из коллекции «Кирпич античный».

Балкон

Перадгісторыя

Мой балкон-лоджыя – гэта, безумоўна, адлюстраванне часткі майго ўнутранага свету на плошчы 3 х 1,4 м. Дом знаходзіцца ў сталічным мікрараёне Лошыца і быў пабудаваны ў 2004 годзе. Усе вокны кватэры выходзяць на кальцавую дарогу. Станоўчы момант у гэтым – перад домам няма забудовы і можна глядзець у далячынь. Адмоўны момант – шум машын. Дзякуючы таму, што на балкон выходзіш з кухні, у цёплы час ён пераўтвараецца ў цэнтр жыцця кватэры, сапраўдную веранду. За 10 гадоў жыцця ў кватэры ўжо склаліся пэўныя звычкі карыстання балконам. Пры цёплым надвор’і ўсе сняданкі і вячэры праходзяць менавіта тут, як і пасядзелкі з сябрамі. У старасвецкім фатэлі я люблю чытаць кнігі, увечары піць гарбату пад лёгкі джаз. Я хацеў, каб пасля рамонту на балконе засталася гэтая атмасфера дачнай утульнай веранды. Менавіта таму да пачатку рамонта я добра прадумаў дызайн гэтага невялічкага, але вельмі важнага кутка маёй кватэры. Вясковая хата майго дзяцінства, вандроўкі па родным краі, разбураныя кляштары ды адбудаваныя палацы – вось крыніцы майго натхнення пры распрацоўцы інтэр’ера.

Декоративный камень на балконе. Коллекция «Кирпич античный».

Апісанне ходу работ

Рамонт на балконе быў зроблены ў 2 этапы. Першы – замена вокнаў (балконны блок і балконная рама) і правядзення электрычнасці, быў выкананы летам 2013 года. Другі – непасрэдна рамонт сцен, прайшоў летам 2014.

Да выбару вокнаў я падыйшоў вельмі сур’ёзна. Нюансы майго балкону: шум ад кальцавой дарогі і сонечны бок дома. У жаркі дзень на балконе адчуваеш сябе нібы ў парніку. Усе фірмы, куды я звяртаўся, прапаноўвалі наклеіць на шкло спецыяльную плёнку. Але адна сталічная фірма прапанавала срэбранае напыленне, свой выбар спыніў менавіта на гэтай фірме і не пашкадаваў. Вокнамі я вельмі задаволены. Балконная рама – двухкамерны пакет са срэбраным напыленнем. Пра эфект парніку я даўно забыўся і шуму ад кальцавой больш не чутна. Асаблівасць устаноўкі маёй рамы ў тым, што стаіць яна не ў праёме, а накладзена на праём знутры. Знізу рама абапіраецца на канструкцыю з драўляных падпорак. Гэта прыйшлося рабіць з-за таго, што куточкі праёма скругленыя. Балконны блок у мяне аднакамерны, энергазберагаючы. Дзверы цалкам шкляныя. Дзякуючы новаму вакну на кухні стала цяплей і святлей, а разам з тым утульней. Замена вокнаў абыйшлася ў 9 600 000 рублёў.

Балкон

Праводку зрабіў запрошаны спецыяліст. Так па правую руку на балконе з’явіліся выключальнік і разетка, а на бакавой сцяне – ліхтар. Праца і матэрыялы каштавалі разам прыкладна 40 долараў.

Летам 2014 года нарэшце ўсе зоркі сыйшліся. Дызайн-праект выкрышталізаваўся ў маёй галаве, фінансы былі падрыхтаваныя і майстар вылучыў 2 тыдні для майго аб’екту. Майстар у мяне прыватны, правераны на папярэдніх рамонтах. Балкон уцяпляў пенапластам 5 см таўшчынёй, прычым толькі падлогу і фасадную сценку пад рамай. На фасадную сценку паклаў 2 слоі пенапласта, таму што гэта адзіная сценка, якая выходзіць на вуліцу і таму што трэба было схаваць драўляныя бэлькі, якія падтрымліваюць раму. Сцены і столь былі падрыхтаваныя для афарбоўкі і пафарбаваныя ў белы колер. На падлозе ляжыць тэракотавая кафля айчыннай вытворчасці. Яна нагадвае вулічную плітку і навобмацак рэльефная і трошкі шурпатая. Гэта падкрэслевае настрой веранды.

Декоративный камень на балконе. Коллекция «Кирпич античный».

Асноўным аб’ектам для творчасці стала сцяна, якая прылягае да кухні. Яна выкладзена кафляй, якая імітуе старую чырвоную цэглу. Гэта таксама прадукт айчыннай вытворчасці. Кантраст белых сцен і чырвонай цэглы нагадвае Мірскі замак і надае памяшканню дух гістарызму. Для рэалізацыі гэтай задумы была выбрана менавіта гэтая сцяна, таму што яна самая вялікая по плошчы і яе не бачна з кухні. Так, калі глядзіш на балкон з кухні, ён здаецца лёгкім і светлым, што візуальна расшырае прастору. І толькі калі выйдзеш на балкон, убачыш усе “фішкі” і адчуеш настрой гэтага памяшкання. Цагляная сцяна не “сціскае” дзвярны праём. На адкосах зроблены “рваны эфект”, што візуальна пашырае двярны праём. У некаторых месцах сценкі паміж фальш-цаглінак замацаваныя сапраўдныя кавалкі старой цэглы. Яны замацаваныя так, што на іх можна паставіць ці павесіць якія-небудзь элементы дэкору. Варта адзначыць, што кафля ідэальна імітуе старую цэглу. Цагляная сцяна ўверсе заканчваецца выступам-бэлькай, гэта канструктыўны элемент дома. Гэтая бэлька набыла выгляд драўлянай дзякуючы поліурэтанавай накладцы. Для таго, каб акцэнтаваную сценку гарманічна звязаць з усім балконам, у якасці плінтуса па ўсім перыметры былі выкарыстаныя фальш-цаглінкі, а пад рамай з’явіліся тыя ж поліурытанавыя накладкі. Яны нагадваюць фахверк. Будаўнічыя матэрыялы абышліся ў 500 долараў, а праца майстра ў 600.

Декоративный камень на балконе. Коллекция «Кирпич античный».

На правай бакавой сцяне, побач з ліхтаром, размясціліся гліняныя плакеткі з выявамі гербаў беларускіх мясцін і сімваламі нашай краіны. Усе яны былі прывезены з маіх вандровак па родным краі. Так мой балкон сапраўды адлюстроўвае частку майго жыцця. На левай бакавой сцяне знаходзіцца невялікая ніша, там я паставіў гаспадарчы стэлаж і закрыў яго проста шторай. Тэкстыль, як вядома, надае ўтульнасці інтэр’еру. З мэблі на балконе стаіць стол і фатэль. Элементы дэкору падкрэсліваюць настрой старыны. У куточку прыціх калаўрот, на самаробнай палічцы, каля старога прасу, прымасцілася пара жбанкоў. З-за шторы непрыкметна выглядвае маслабойка, на сцяне вісяць элементы конскай вупражы. Ёсць адчуванне добрай гаспадаркі, утульнай хаты, роднага кута.

Балкон

Автор: Павел Сим

Источник: vashdom.tut.by


Возврат к списку

x